У кітайскай правінцыі Шэньсі выяўленыя буйнамаштабныя руіны узростам 3000 гадоў

2021-04-02 17:14:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскія археолагі выявілі фундамент буйнамаштабнага будынка часоў дынастыі Заходняя Чжоу / 1046-771 гг. да н.э. / у г. Сіань, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Шэньсі на паўночным захадзе Кітая.

Зыходзячы з выяўлення на месцы раскопак ямы з косткамі ахвярных жывёл, эксперты выказалі здагадку, што ў ваколіцах магчыма знаходзяцца руіны храма продкаў імператараў таго часу.

Будаўнічы аб'ект быў знойдзены на тэрыторыі руін Хаацзін, горада, які быў сталіцай дынастыі Заходняй Чжоу. Паводле даных Інстытута археалогіі правінцыі Шэньсі, у 2019 годзе археолагі пачалі раскопкі фундамента будынка нумар 14 на месцы руін Хаацзін.

У яме з косткамі жывёл былі знойдзеныя чэрапы розных жывёл, у тым ліку буйной рагатай жывёлы, якія выкарыстоўваліся ў цырымоніях ахвярапрынашэння ў часы дынастыі Заходняя Чжоу.

Таксама ў ахвярнай яме былі раскапаныя аленевыя косткі, і, верагодна, алені сталі дадатковым відам у спісе прадметаў для ахвярапрынашэння той эпохі, сказаў Юэ Ляньцзянь, даследчык інстытута, дадаўшы, што ў бліжэйшых раёнах могуць быць знойдзеныя старажытныя храмы таго перыяду.

Знаходка дапаможа выявіць функцыянальнае занаванне сталіцы і архітэктурных аб'ектаў у эпоху дынастыі Заходняя Чжоу. У апошнія гады на месцы руін Хаацзін даследчыкі выявілі важныя артэфакты, уключаючы фундаменты вялікіх будаўнічых аб'ектаў, месцы пахаванняў і майстэрні па ліцці медзі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ