Пекінцы пасадзілі больш за 930 тыс. дрэў з пачатку вясны
За перыяд з пачатку вясны 1,21 млн пекінцаў пасадзілі 930 тыс. дрэў і дагледзелі 7,11 млн дрэў у рамках гарадской валанцёрскай кампаніі па пасадцы дрэў, паведамілі мясцовыя ўлады.
Сёлета ў Пекіне плануецца пашырыць зону лесанасаджэнняў на 10667 га і стварыць 400 га гарадскіх зялёных зон, каб узровень азелянення ў сталіцы дасягнуў 49%, а плошча паркаў і зялёных зон у переліку на адаго чалавека -- 16,6 кв. м.
Пекінскія ўлады прыклалі шмат намаганняў для азелянення горада. На працягу 13-й пяцігодкі /2016-2020 гг./ 54867 га ў раўнінных раёнах сталіцы засаджаны дрэвамі.