Форум у Баао накіраваны на аднаўленне глабальнага росту

2021-04-06 15:25:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Намаганні ўдзельнікаў Азіяцкага эканамічнага форуму ў Баао (АЭФБ) на Хайнане ў 2021 годзе накіраваны на ўмацаванне глабальнага кансенсусу і ўзаемнага даверу з мэтай аднаўлення ўстойлівага росту і стабільнага развіцця міжнароднай гаспадарчай сістэмы ўсіх краін. Пра гэта заявіў генеральны сакратар АЭФБ Лі Баадун.

Па словах Лі Баадуна, апошнія гады ў свеце ўзмацніліся супярэчнасці і ўзніклі новыя праблемы, якія патрабуюць каардынацыі сумесных намаганняў і больш эфектыўнага глабальнага кіравання. Ён адзначыў, штоміжнародная супольнасць здольная адказаць на выклікі, пераадолець ўсеагульны эканамічны спад і аптымізаваць ланцужкі паставак дзякуючы шматбаковым фарматам узаемадзеяння, сярод якіх важную ролю можа адыграць "Адзін пояс і адзін шлях".

"Мы прапануем азіяцкі пункт гледжання па адпаведных пытаннях", — дадаў генеральны сакратар. З улікам згаданых задач у бягучым годзе на форуме з'явяцца дзве новыя тэматычныя секцыі: "Даведайся пра Кітай" і "Супрацоўніцтва" Пояса і шляху". Яны прысвечаны магчымасцям стымулявання росту сусветнай эканомікі за кошт назапашанага патэнцыялу КНР.

Сярод іншых ключавых праблем, якія будуць абмяркоўвацца на АЭФБ, — барацьба з кліматычнымі зменамі і скарачэнне шкодных выкідаў у атмасферу, узмацненне фінансавай адкрытасці міжнародных рынкаў, павышэнне якасці аховы здароўя і паскарэнне вакцынацыі з мэтай завяршэння пандэміі.

Ффорум пройдзе з 18 па 21 красавіка

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ