Ван І правёў тэлефонную размову з кіраўніком МЗС Японіі Тасіміцу Матэгі
Міністр замежных спраў Ван І правёў тэлефонную размову з кіраўніком МЗС Японіі Тасіміцу Матэгі.
Ван І заявіў, што Кітай і Японія павінны праяўляць узаемапавагу, давяраць адно аднаму, ажыццяўляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, абодвум бакам варта шанаваць і падтрымліваць паляпшэнне і развіццё кітайска-японскіх адносін, выконваць прынцыпы і прытрымлівацца духу чатырох палітычных дакументаў, падпісаных Кітаем і Японіяй. Усё гэта неабходна, працягнуў кіраўнік МЗС КНР, для гарантыі таго, што ў кітайска-японскіх адносінах не наступіць беспарадак, дзве краіны не будуць уцягнутыя ў супрацьстаянне.
Кітай гатовы і далей развіваць прагматычнае супрацоўніцтва з Японіяй, падтрымліваць адно аднаго ў правядзенні Алімпійскіх гульняў у Токіа і зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, выкарыстоўваць 50-годдзе нармалізацыі дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі як магчымасць для паляпшэння адносін паміж народамі дзвюх краін і забеспячэння стабільнага і здаровага развіцця кітайска-японскіх адносін на працягу наступных 50 гадоў, сказаў Ван І.
Тасіміцу Матэгі, са свайго боку, заявіў, што Японія і Кітай -- блізкія суседзі, і падтрыманне стабільнага развіцця адносін паміж Японіяй і Кітаем надзвычай важнае для абедзвюх краін, рэгіёна і свету. Японія гатова падтрымліваць кантакты з Кітаем, умацоўваць дыялог і ўзаемадавер, належным чынам рэгуляваць рознагалоссі і ствараць пазітыўную атмасферу для сумеснага святкавання 50-годдзя нармалізацыі дыпламатычных адносін паміж Японіяй і Кітаем. Японія таксама гатова ўмацоўваць абмены і супрацоўніцтва з Кітаем у розных галінах і падтрымліваць сувязі ў пытаннях узаемнай падтрымкі годнага правядзення летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа і зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, дадаў ён.
Ван І выклаў прынцыповую пазіцыю Кітая па пытаннях выспаў Дзяаюйдаа і Паўднёва-Кітайскага мора, выступіў супраць ўмяшання Японіі ва ўнутраныя справы Кітая, звязаныя з Сіньцзянам і Сянганам, і папрасіў Японію прытрымлівацца асноўных нормам міжнародных адносін.