Сі Цзіньпін павіншаваў Сямэньскі ўніверсітэт з 100-й гадавінай з дня яго заснавання
Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак павіншаваў выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоўСямэньскага ўніверсітэта з нагоды 100-й гадавіны з дня яго заснавання.
Сі Цзіньпін накіраваў на адрас універсітэта віншавальны ліст з гэтай нагоды. У лісце ёнвысока ацаніў традыцыі гэтай ВНУ, яго патрыятычны, рэвалюцыйны і навуковы дух, атаксама дух самаўдасканалення.
Па словах Сі Цзіньпіна, Сямэньскі ўніверсітэт падрыхтаваў вялікую колькасцьспецыялістаў і ўнёс вялікі ўклад у росквіт краіны і распаўсюджанне кітайскай культуры замяжой. Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што ўніверсітэт будзе і далей усебаковаправодзіць курс КПК у галіне адукацыі, належным чынам выхоўваць высокамаральныхлюдзей, рыхтаваць спецыялістаў для партыі і краіны ў рамках стварэння ўніверсітэтасусветнага класа.
Сі Цзіньпін заклікаў універсітэт павышаць свой патэнцыял у галіне рэгіянальнагаразвіцця і дзяржаўных стратэгій, уносіць яшчэ большы ўклад ва ўзмацненне адзінства ізгуртаванасці кітайскай нацыі.
Заснавальнікам Сямэньскага ўніверсітэта з'яўляецца лідар кітайскай замежнайабшчыны Чэнь Цзягэн. За стагоддзе са сцен універсітэта выйшлі больш за 400 тыс. выпускнікоў.