Вакцыны ад COVID-19, ахвяраваныя Кітаем Лівану, дастаўлены ў Бейрут

2021-04-07 11:09:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзве партыі вакцыны ад COVID-19, ахвяраваныя Кітаем ураду і ўзброеным сілам Лівана, дастаўленыя ў міжнародны аэрапорт Рафіка Харыры ў Бейруце.

Пасол Кітая ў Ліване Ван Кэцзянь, міністр аховы здароўя Лівана Хамад Хасан і інш.прынялі ўдзел у цырымоніі перадачы вакцыны ў аэрапорце.

Х. Хасан падзякаваў кітайскаму боку за дапамогу, аказаную Лівану з пачатку пандэмііCOVID-19 і пасля выбухаў у порце Бейрута. Ён высока ацаніў дапамогу з вакцынамі, якую Кітай аказвае краінам, якія развіваюцца, у тым ліку і Лівану. Паводле яго слоў, дапамога Кітая з вакцынамі адбіла гуманітарны дух ўрада КНР і кітайскага народа. Вакцыны не толькі абараняюць людзей, схільных да высокай рызыкі заражэння, але і значна спрыяюць эканамічнаму аднаўленню Лівана і вяртанню грамадскага жыцця ў звыклае рэчышча, адзначыў Х. Хасан.

У сваю чаргу, Ван Кэцзянь у сваёй вітальнай прамове адзначыў, што ва ўмовах пандэміі народы Кітая і Лівана дапамагаюць адзін аднаму і разам змагаюцца з COVID-19. Перадача Кітаем вакцыны ўраду і ўзброеным сілам Лівана дэманструе сяброўскія пачуцці, якія ўрад, народ і ўзброеныя сілы Кітая адчуваюць да народа і арміі Лівана, а таксама тую падтрымку, якую кітайскі бок аказвае ліванскаму боку ў барацьбе з пандэміяй. Пасол выказаў спадзяванне, што прадстаўленая Кітаем дапамога з вакцынамі адыграе пазітыўную ролю ў павышэнні патэнцыялу Лівана ў галіне прафілактыкі і кантролю пандэміі.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя Лівана, у краіне агульная колькасць выпадкаў заражэння новай каранавіруснай інфекцыяй вырасла да 480502 чалавек. Памерлі ў агульнай складанасці 6443 чалавек.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ