Кітай заклікаў ЗША выконваць абяцанні аб абароне правоў чалавека

2021-04-07 16:16:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай заклікаў ЗША выконваць абяцанні аб абароне правоў чалавека і строга караць дыскрымінацыйныя і гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да прадстаўнікоў этнічных меншасцяў. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

Паводле яго слоў, у апошнія гады ў ЗША прыкметна пачасціліся выпадкі агрэсіі і злачыннасці ў дачыненні да прадстаўнікоў этнічных меншасцяў, уключаючы амерыканцаў азіяцкага паходжання, асабліва пасля пачатку пандэміі.

Кітай заклікае Злучаныя Штаты забяспечыць роўныя правы прадстаўнікам усіх этнічных груп, каб яны не падвяргаліся неабгрунтаванаму гвалту і не жылі ў пастаянным страху.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ