ГЭС "Байхэтань" пачне працу ў ліпені
У Кітаі пачалі запаўняць вадасховішчы новай буйной гідраэлектрастанцыі, рыхтуючыся пачаць выпрацоўваць электраэнергію ўжо ў ліпені гэтага года.
ГЭС "Байхэтань" размешчана на рацэ Цзіньша ў верхнім цячэнні Янцзы, на мяжы павета Цяацзя правінцыі Юньнань і павета Ніннань правінцыі Сычуань.
Вызначаная магутнасць ГЭС складзе 16 млн кВт. Па гэтым паказчыку яна стане другой па велічыні ў краіне пасля праекта "Санься" ў правінцыі Хубэй.
Першы энергаблок ГЭС будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў ліпені 2021 года, а астатнія, як чакаецца, будуць здадзены ў эксплуатацыю да ліпеня 2022 года.