Кітай заклікаў ЗША засяродзіцца на ўласных праблемах у галіне абароны правоў чалавека
7 красавіка на прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь абверг скажэнне Злучанымі Штатамі сітуацыі з правамі чалавека ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР і заклікаў амерыканскі бок засяродзіцца на ўласных праблемах у галіне абароны правоў чалавека.
Ён адзначыў, што на працягу многіх гадоў ЗША кіруюцца падвойнымі стандартамі ў пытаннях правоў чалавека і ўмешваюцца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў на падставе абароны правоў чалавека.
«Кітай заклікае ЗША правільна ацэньваць сітуацыю з правамі чалавека ў сваёй уласнай краіне і рабіць рэальныя дзеянні для вырашэння існуючых праблем», — адзначыў спікер кітайскага МЗС.