Кітай апублікаваў кіраўніцтва па палягчэнні доступу на рынак у Хайнаньскім порце свабоднага гандлю

2021-04-08 16:07:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай у чацвер апублікаваў кіруючыя рэкамендацыі па падтрымцы палягчэння доступу на рынак у Хайнаньскім порце свабоднага гандлю ў рамках намаганняў па ператварэнні курортнай выспы Хайнань на поўдні Кітая ў порт свабоднага гандлю высокага ўзроўню з сусветным уплывам.

У кіраўніцтве, сумесна выпушчаным Дзяржаўным камітэтам па справах развіцця і рэформаў і Міністэрствам камерцыі КНР, падрабязна пералічаныя меры па абнаўленні доступу да рынкаў у фармацэўтычным сектары і сектары аховы здароўя, аптымізацыі рынкавага доступу і асяроддзя развіцця ў фінансавай галіне, а таксама па садзейнічанні больш шырокаму выхаду на рынкі у галіне культуры і адукацыі.

1 чэрвеня мінулага года Кітай апублікаваў генеральны план стварэння Хайнаньскага порта свабоднага гандлю, накіраваны на ператварэнне ўсёй выспы Хайнань у порт свабоднага гандлю высокага ўзроўню з глабальным уплывам да сярэдзіны бягучага стагоддзя.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ