Кітай адхіліў абвінавачванні ЗША ў «запалохванні»

2021-04-09 11:35:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Спікер МЗС КНР Чжаа Ліцзянь адхіліў абвінавачванні ЗША ў тым, што Кітай праводзіць "акцыі запалохвання" ў Тайваньскім праліве. Ён зрабіў такую заяву, каментуючы абвінавачванні афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Нэда Прайса на адрас Кітая. "У Кітая ніколі не было намераў запалохваць іншых, але і ён не баіцца ніякага запалохвання. Кітай не збіраецца нікога прымушаць, але і прымушаць Кітай бескарысна", — сказаў Чжаа Ліцзянь. Паводле яго слоў, міжнародная супольнасць прызнае той факт, што ў свеце існуе толькі адзін Кітай, і Тайвань — неад’емная частка кітайскай тэрыторыі, а ўрад КНР з'яўляецца адзіным законным урадам, якi прадстаўляе ўвесь Кітай. "Захаванне прынцыпу аднаго Кітая з'яўляецца палітычнай асновай кітайска-амерыканскіх адносін, абавязацельствам, узятым на сябе амерыканскім бокам у рамках трох сумесных кітайска-амерыканскіх камюніке, і чырвонай лініяй, якую нельга пераступаць", — указаў афіцыйны прадстаўнік. Ён адзначыў, што ваенныя караблі ЗША ў апошні час перыядычна з’яўляюцца ў Тайваньскім праліве, тым самым накіроўваючы памылковы сігнал сілам, што выступаюць за незалежнасць Тайваня, і ставячы пад пагрозу мір і стабільнасць у раёне Тайваньскага праліва.

Чжаа Ліцзянь адзначыў, што ЗША павінны ўсвядоміць далікатны характар тайваньскага пытання і неабходнасць захавання прынцыпу аднаго Кітая і палажэнняў трох сумесных кітайска-амерыканскіх камюніке. ЗША таксама павінны спыніць сваю небяспечную практыку, абачліва і належным чынам вырашаць пытанні, звязаныя з Тайванем, каб не нанесці шкоду ўласным інтарэсам, а таксама міру і стабільнасці ў раёне Тайваньскага праліва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ