Кітай правёў міжнародную канферэнцыю, прысвечаную КПК і прагрэсу КНР у галіне правоў чалавека

2021-04-09 11:36:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Больш за 100 чалавек узялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па правах чалавека, якая прайшла сёння ў горадзе Чанчунь, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Цзілінь.

У канферэнцыі "Камуністычная партыя Кітая і прагрэс, дасягнуты Кітаем у галіне правоў чалавека" прынялі ўдзел спецыялісты, даследчыкі і прадстаўнікі такіх краін, як ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Аўстрыя і Егіпет, а таксама міжнародных арганізацый.

Як заявіў кіраўнік Кітайскага таварыства па вывучэнні правоў чалавека Дзянпа Пуньцог, стогадовая гісторыя КПК — гэта бліскучая гісторыя барацьбы за вызваленне народа, абароны яго правоў.

Намеснік загадчыка Аддзела прапаганды Цэнтральнага камітэта КПК Цзян Цзяньго адзначыў, што стагоддзе КПК — гэта стагоддзе вялікай практыкі павагі і забеспячэння правоў чалавека, а таксама стагоддзе значнага ўкладу ў развіццё правоў чалавека ва ўсім свеце. Паводле яго слоў, міжнародная супольнасць павінна агульнымі намаганнямі спрыяць развіццю глабальнага кіравання ў галіне правоў чалавека ў больш справядлівым напрамку.

Прэзідэнт Міжнароднай арганізацыі прагрэсу, прафесар філасофіі Інсбрукскага універсітэта Ганс Кохлер падкрэсліў, што КПК атрымала прызнанне сусветнай супольнасці. Паводле яго слоў, усе краіны свету маюць права вырашаць свае ўнутраныя справы ў адпаведнасці са сваімі памкненнямі і вызначаць парадак прыярытэтнасці розных правоў зыходзячы са сваіх рэалій.

Кіраўнік аддзела міжнародных сувязяў Дзелавога савета Кітай-Афрыка Сандрын Ндувімана адзначыла, што КПК дасягнула выдатных вынікаў у выкараненні беднасці. Яна таксама выказала спадзяванне на больш актыўныя кантакты і супрацоўніцтва з кітайскім бокам у галіне барацьбы з беднасцю.

Удзельнікі канферэнцыі таксама абмеркавалі такія пытанні, як тэорыя КПК аб правах чалавека ў новую эпоху, арыентаванасць на правы чалавека пры ўсебаковай пабудове грамадства сярэдняй заможнасці, сувязь паміж скарачэннем маштабаў беднасці і правамі чалавека.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ