Каментар Медыякарпарацыі Кітая: Жыццё Уханя сведчыць аб глабальнай адказнасці Кітая

2021-04-09 11:37:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У 2020 годзе Ухань пераадолеў наступствы эпідэміі COVID-19, а па сукупным аб'ёме эканомікі горад вярнуўся ў першую дзясятку кітайскіх гарадоў, дабаўленая вартасць у лічбавай эканоміцы склала каля 40 працэнтаў агульнага аб'ёму гарадскога рэгіянальнага валавога прадукту.

Ухань хутка аднавіўся за год. Гэта сведчыць аб правільнасці рашэння пра закрыццё горада, што мела важнае значэнне для прадухілення распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

На працягу года ў Кітаі не толькі ішла эфектыўная каардынацыя супрацьэпідэмічныя мер і аднаўленне працы і вытворчасці, але і падтрымка глабальных супрацьэпідэмічных дзеянняў і аднаўлення сусветнай эканомікі. Кітай прадаставіў розным краінам свету больш за 220 мільярдаў масак, аказаў супрацьэпідэмічную дапамогу больш чым 150 краінам і 10 міжнародных арганізацыям, а таксама даў вакцыны больш 80 краінам і 3 міжнародным арганізацыям.

Сёння стабільнае аднаўленне кітайскай эканомікі ў вялікай меры стымулюе па-ранейшаму аслабленую глабальную эканоміку. У 2020 годзе Кітай, які валодае эканамічным аб'ёмам, што перавышае 100 трыльёнаў юаняў, стаў адзіным глабальным эканамічным суб'ектам са станоўчым ростам ВУП. Акрамя таго, паказчыкі экспарту і імпарту Кітая выраслі на 1,9% у параўнанні з 2019 годам.

У «Дакладзе пра перспектывы сусветнай эканомікі» МВФ утрымліваецца прагноз росту глабальнай эканомікі 2021 года на ўзроўні 6 адсоткаў, а кітайскай эканомікі — на 8,4 адсотка. Гэтыя прагнозы апынуліся вышэй, чым раней. Відавочна, што міжнародная супольнасць станоўча ацэньвае палітыку і мерапрыемствы кітайскіх уладаў.

Уся краіна і, у прыватнасці, Ухань у 2020 годзе прыклалі велізарныя супрацьэпідэмічныя намаганні, вынікі якіх прызналі ва ўсім свеце. Кітай гатовы ўнесці большы ўклад ў глабальную супрацьэпідэмічныя працу, а таксама спрыяць больш хуткаму аднаўленню сусветнай эканомікі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ