Кітайска-казахстанская лабараторыя будзе праводзіць навуковыя даследаванні хвароб жывёл
Кітайска-казахстанская лабараторыя па біялагічнай бяспецы будзе праводзіць навуковыя даследаванні хвароб жывёл у рамках ініцыятывы "Пояс і шлях".
"Лабараторыя створана для вывучэння і дыягностыкі інфекцыйных хвароб жывёл, якія ўяўляюць небяспеку для абедзвюх краін пры трансгранічнай транспартоўцы", — сказаў пасол КНР у Казахстане Чжан Сяа.
Ён дадаў, што ўсе супрацоўнікі лабараторыі пройдуць стажыроўку ў Акадэміі сельскагаспадарчых навук Кітая. Зараз навукоўцы дзвюх краін вядуць актыўныя навуковыя даследаванні па забеспячэнні біялагічнай бяспекі.
Лабараторыя размешчана на ўскрайку сталіцы Казахстана ў памяшканні Агратэхнічнага ўніверсітэта. Дэкан факультэта ветэрынарыі і тэхналогіі жывёлагадоўлі ўніверсітэта Сарсэнбай Абдрахманаў распавёў, што лабараторыя створана ў рамках міжурадавага пагаднення. Тут вывучаюць мікробы сярэдняй патэнцыяльнай небяспекі для персаналу і навакольнага асяроддзя.
Лабараторыя прайшла акрэдытацыю ў Казахстане. Вучоныя будуць праводзіць лабараторныя даследаванні па інфекцыйных хваробах буйной рагатай жывёлы, авечак і коней. У перспектыве плануецца даследаваць хваробы свіней, птушак і пачаць работы па вызначэнні якасці казахстанскіх харчовых прадуктаў, якія экспартуюцца ў КНР. Таксама плануецца праводзіць даследаванні на вызначэнне якасці вакцын супраць COVID-19.
Пасля навучання казахстанскіх спецыялістаў і дааснашчэння лабараторыя пройдзе акрэдытацыю ў Кітаі.