Сакратар парткама горада Жуйлі адхілены ад пасад за нядбалае стаўленне да працы па папярэджанні і кантролю эпідэміі COVID-19

2021-04-09 16:08:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сакратар камітэта КПК горада Жуйли правінцыі Юньнань /Паўднёва-Заходні Кітай/ Гун Юньцзунь быў зняты са сваіх пастоў за невыкананне службовых абавязкаў і халатнасць у працы па папярэджанні і кантролю эпідэміі COVID-19.

Як паведаміла Камісія КПК па праверцы дысцыпліны, Гун Юньцзунь прыцягнуты да адказнасці за нядбалае стаўленне да кіраўніцтва працай па прафілактыцы і кантролі эпідэміі ў трох выблісках эпідэміі COVID-19, якія ўзніклі на працягу паўгода.

Апошняя ўспышка, якая пачалася 29 сакавіка бягучага года, "сур'ёзна паўплывала на агульную сітуацыю па прафілактыцы і кантролі эпідэміі па ўсёй краіне і ў правінцыі".

Па стане на канец серады ў медустановах правінцыі Юньнань, якая мяжуе з М'янмай, на лячэнні заставаліся 79 пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19, 44 бессімптомныя носьбіты каранавіруса ўсё яшчэ знаходзіліся пад медыцынскім наглядам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ