Кітай адхіліў абвінавачванні ў пераносе забруджвальных прадпрыемстваў на тэрыторыю Казахстана

2021-04-09 16:11:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Абвінавачванні на адрас Кітая аб пераносе забруджвальных навакольнае асяроддзе прадпрыемстваў на тэрыторыю Казахстана не адпавядаюць рэчаіснасці і маюць схаваны намер. «Казахстан — адзін з першых удзельнікаў ініцыятывы "Пояс і шлях". У апошнія гады гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Кітаем і Казахстанам дае плённыя вынікі і прыносіць карысць народам абедзвюх краін", — адзначыў на прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік міністэрства Гаа Фэн.

Паводле яго слоў, на канец 2020 года аб'ём прамых інвестыцый Кітая ў Казахстан перавысіў 7,83 млрд долараў ЗША, што адыграла важную ролю ў забеспячэнні занятасці і эканамічнага развіцця ў гэтай краіне. У мінулым годзе праз Казахстан прайшло каля 10 тыс. грузавых цягнікоў злучэннем Кітай-Еўропа, дадаў ён.

Гаа Фэн таксама падкрэсліў наяўнасць стабільнага прагрэсу ў супрацоўніцтве дзвюх краін у сферы "зялёнай" эканомікі, асабліва ў такіх галінах, як новыя крыніцы энергіі, сельская гаспадарка і ахова здароўя.

У якасці прыкладу супрацоўніцтва Гаа Фэн згадаў узведзеную ў Казахстане ветраную электрастанцыю магутнасцю 100 мВт. Ён адзначыў, што гэты праект дапамагае скараціць выкіды дыяксіду серы больш чым на 1000 тон і вуглякіслага газу амаль на 300 тыс. тон.

Кітай агульнымі з Казахстанам намаганнямі працягне паглыбляць практычнае супрацоўніцтва ў розных галінах, кіруючыся канцэпцыяй добразычлівасці, шчырасці і інклюзіўнасці, а таксама цвёрда прытрымліваючыся прынцыпаў сумеснага абмеркавання, сумеснага будаўніцтва і сумеснага выкарыстання, заявіў афіцыйны прадстаўнік ведамства.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ