Прафесійная адукацыя ў Кітаі выходзіць на новую вышыню
У цяперашні час у Кітаі 30,88 млн навучэнцаў атрымліваюць навыкі ў 11 300 прафесійных навучальных установах. Такія статыстычныя даныя Міністэрства адукацыі КНР.
Мінадукацыі было дазволена 27 навучальным установам прапаноўваць праграму бакалаўрыяту ў сферы прафесійнай адукацыі, пачынаючы з 2019 года, калі Дзяржсавет КНР апублікаваў план рэфармавання сістэмы прафесійнай адукацыі ў краіне.
247 з 1 349 спецыяльнасцяў, уключаных у новы каталог прафесійнай адукацыі, які выдала вышэйпаказанае ведамства ў бягучым годзе, з'яўляюцца спецыяльнасцямі прафадукацыі з выдачай дыплома бакалаўра па заканчэнні навучання.
Па словах службовай асобы Мінадукацыі краіны, міністэрства працуе над тым, каб садзейнічаць справядлівым адносінам да навучэнцаў, якія атрымліваюць прафесійную адукацыю, з тым каб яны мелі роўныя з навучэнцамі звычайных ВНУ магчымасці ў плане залічэння, працаўладкавання і прасоўвання па службе.