На Хайнане зафіксаваны значны рост замежных інвестыцый і новых суб'ектаў рынку
У астраўной правінцыі Хайнань / Паўднёвы Кітай / назіраецца прыкметны рост фактычна выкарыстаных замежных інвестыцый і новых суб'ектаў рынку, паколькі яе дзелавы клімат працягвае паляпшацца, заявіў у панядзелак сакратар камітэта КПК гэтай правінцыі Шэнь Сяамін.
За апошнія тры гады агульны аб'ём фактычна выкарыстаных замежных інвестыцый на востраве Хайнань склаў 5,27 млрд долараў ЗША, перавысіўшы палову ад агульнага аб'ёму за мінулыя 30 гадоў, адзначыў ён.
Шэнь Сяаамін апублікаваў гэтыя даныя ў Пекіне на прэс-канферэнцыі, прысвечанай прагрэсу ў палітычным і інстытуцыянальным будаўніцтве Хайнаньскага порта свабоднага гандлю. Ён таксама заявіў, што правінцыя прыкладае намаганні для палягчэння доступу на рынак.
За апошнія тры гады на востраве Хайнань таксама было зарэгістравана каля 763 тыс. новых суб'ектаў рынку, сказаў Шэнь Сяамін.