У Кітаі плануюць ажыццявіць паступовы пераход ад дзіцячага сада да пачатковай школы
Навучальныя планы для навучэнцаў першых класаў у Кітаі будуць скарэкціраваны, каб забяспечыць дзецям паствповы пераход з дзіцячага садка ў пачатковую школу, паведамілі ў Міністэрстве адукацыі КНР.
Згодна з кіруючай рэкамендацый міністэрства, у першым семестры першага класа, які з'яўляецца асаблівым перыядам для адаптацыі дзяцей да пачатковай школьнай адукацыі, настаўнікі будуць абавязаны запавольваць тэмп навучання.
Дакумент таксама патрабуе, каб дзіцячыя сады дапамагалі дзецям рыхтавацца да пачатковай школы, даючы ім базавыя жыццёвыя, сацыяльныя і навучальныя навыкі.
Рэформу паспрабуюць увесці ў пілотных дзіцячых садках і пачатковых школах на пачатку новага навучальнага года, які стартуе ў верасні, а наступнай восенню яна ахопіць ўжо ўсю краіну.