У бліжэйшыя пяць гадоў Кітай працягне актыўна развіваць аэракасмічную галіну
У бліжэйшыя пяць гадоў Кітай працягне прыкладаць вялікія намаганні для развіцця аэракасмічнай галіны, разглядаючы яе ў якасці стратэгічнай галіны прамысловасці, заявіў кіраўнік Кітайскага нацыянальнага касмічнага ўпраўленння / CNSA / Чжан Кэцзянь.
Паводле яго слоў, CNSA ў цяперашні час распрацоўвае нацыянальны план развіцця касманаўтыкі на перыяд 14-га пяцігадовага плана / 2021-2025 гг. /.
У названы перыяд Кітай будзе развіваць прыярытэтныя навукова-тэхнічныя праекты ў аэракасмічнай сферы, у тым ліку чацвёрты этап месячнай праграмы, вывучэнне астэроідаў і іншыя міжпланетныя даследаванні, цяжкія ракеты-носьбіты і шматразовыя касмічныя транспартныя сістэмы, сказаў Чжан Кэцзянь кар. Сіньхуа.
Кітай таксама створыць сістэму касмічнай інфраструктуры для сувязі, навігацыі і дыстанцыйнага зандзіравання, якая ахопіць увесь свет і ўнясе яшчэ большы ўклад у мірнае выкарыстанне космасу на карысць усяго чалавецтва, дадаў ён.
Ён таксама паведаміў, што ў гэтым годзе будзе апублікаваная новая рэдакцыя Белай кнігі пра касмічную дзейнасць Кітая.