У кітайскай прав. Хайнань будзе ўведзена больш ільгот для лібералізацыі гандлю - Мінкамерцыі
Кітайскі ўрад запусціць 28 дадатковых палітычных мер для далейшай лібералізацыі і спрашчэння гандлю ў паўднёвай астраўной правінцыі Хайнань. Пра гэта заявілі ў панядзелак у Міністэрстве камерцыі КНР.
Гэты крок накіраваны на больш эфектыўнае ўвасабленне ў жыццё генеральнага плана па будаўніцтве Хайнаньскага порта свабоднага гандлю, абнародаванага 1 чэрвеня 2020 года, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра камерцыі Ван Шоўвэнь. У адпаведнасці з гэтым планам прав. Хайнань ператворыцца ў высакакласны порт свабоднага гандлю з сусветным уплывам да сярэдзіны бягучага стагоддзя.
Дзякуючы новым палітычным устаноўкам у пэўных раёнах прав. Хайнань будуць больш мяккія патрабаванні да кваліфікацыі для імпарту і экспарту такіх тавараў, як сырая нафта, нафтапрадукты і цукар, а таксама будзе зроблены больш мяккім кантроль над аб'ёмам іх імпарту і экспарту. Будуць таксама адменены ліцэнзійныя сістэмы ў дачыненні да прадукцыі машынабудавання і электронікі.
Новая палітыка таксама ўключае дапаможныя меры па ўдасканаленні палітыкі падтрымкі ў галіне гандлю, у тым ліку ўзмацненне патэнцыялу папярэджання пра рызыкі бяспекі ў дачыненні якасці і бяспекі як імпартуемых, так і экспартуемых тавараў, а таксама ўмацаванне магчымасцяў нагляду па хуткім рэагаванні ў гэтых аспектах.
фото Синьхуа