Кітай гатовы аб'ядноўваць намаганні з іншымі краінамі дзеля перамогі над пандэміяй COVID-19 - Ван І

2021-04-13 14:38:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Член Дзяржсавету КНР, міністр замежных спраў Ван І 12 красавіка заявіў, што Кітай мае намер прытрымлівацца салідарнасці і ўзаемадапамогі, а таксама аб'ядноўваць намаганні з іншымі краінамі, каб канчаткова перамагчы пандэмію COVID-19.

Ван І выступіў з такой заявай падчас спецыяльнай глабальнай прэзентацыі правінцыі Хубэй / Цэнтральны Кітай / на тэму "Гераічны Хубэй: адноўлены для новай славы".

Намаганні па барацьбе з эпідэміяй ў правінцыі Хубэй з'яўляюцца ўвасабленнем супрацьэпідэмічных мер Кітая, а таксама дэманстрацыяй кітайскага духу і сілы, сказаў Ван І.

8 красавіка адзначаецца першая гадавіна зняцця абмежаванняў з-за COVID-19 у горадзе Ухань / прав. Хубэй /, нагадаў міністр. Кіраўнік МЗС КНР адзначыў, што Ухань - першы горад, дзе эпідэмія была зарэгістраваная і ўзятая пад кантроль, менавіта таму першая гадавіна адмены каранціну ва Ухане адзначаецца і святкуецца кітайскім народам, а таксама прыцягвае вялікую ўвагу ва ўсім свеце.

Правінцыя Хубэй і яе адміністрацыйны цэнтр Ухань былі лініяй фронту і галоўным полем бітвы ў барацьбе з эпідэміяй. Жыхары правінцыі не толькі прынеслі вялікія ахвяры дзеля перамогі Кітая над эпідэміяй, але і ўнеслі важны ўклад у глабальную барацьбу з COVID-19, заявіў Ван І.

Пасля ўзяцця эпідэміі пад кантроль хубэйцы адразу ж прыступілі да аднаўлення сацыяльна-эканамічнага развіцця і дасягнулі плённых вынікаў у садзейнічанні постэпідэмічнаму аднаўленню, а таксама стабілізацыі сацыяльна-эканамічнага развіцця.

"Як чакаецца, у гэтым годзе эканамічны рост у правінцыі Хубэй перавысіць 10 працэнтаў", - дадаў Ван І.

У барацьбе з эпідэміяй у правінцыі Хубэй і горадзе Ухань Кітай атрымаў падтрымку і дапамогу ад многіх дзяржаў, сказаў ён. Пасля распаўсюджвання пандэміі па ўсім свеце Кітай таксама працягнуў руку дапамогі іншым краінам.

"Гэтая беспрэцэдэнтная эпідэмія прымусіла нас добра разумець, што свет сапраўды з'яўляецца супольнасцю адзінага лёсу", - сказаў ён.

Пандэмія COVID-19 па-ранейшаму распаўсюджваецца па ўсім свеце, і рызыка рэцэсіі ў сусветнай эканоміцы ўсё яшчэ існуе, адзначыў Ван І. Ён заклікаў усе краіны аб'ядноўваць намаганні і разам змагацца з "вакцынным нацыяналізмам".

Ван І сказаў, што на сённяшні дзень Кітай прадаставіў супрацьэпідэмічныя сродкі абароны больш чым 160 краінам і міжнародным арганізацыям па ўсім свеце. У цяперашні час ён пастаўляе тэрмінова неабходныя вакцыны больш чым 100 краінам і міжнародным арганізацыям.

Кітай працягне прыкладаць намаганні для падтрымання стабільнасці глабальнага ланцужку паставак супрацьэпідэмічных сродкаў абароны і аказання падтрымкі краінам, якім неабходна, заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Кітая.

"Кітай мае намер прытрымлівацца салідарнасці і ўзаемадапамогі, а таксама аб'ядноўваць намаганні з іншымі краінамі, каб канчаткова перамагчы пандэмію COVID-19", - падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, Кітай гатовы прытрымлівацца адкрытасці і супрацоўніцтва, а таксама працаваць з іншымі краінамі для садзейнічання аднаўленню сусветнай эканомікі.

"Кітай працягвае пашыраць адкрытасць знешняму свету. Краіна будзе і далей паглыбляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з іншымі краінамі, надаючы дадатковы імпульс аднаўленню сусветнай эканомікі", - сказаў Ван І.

Кітай мае намер адстойваць мультылатэралізм і будзе высока несці сцяг супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, захоўваць прыхільнасць прынцыпам шырокіх кансультацый, сумеснага ўкладу і агульных выгод, а таксама абараняць міжнародны парадак, заснаваны на Статуце ААН, і паляпшаць сістэму глабальнага кіравання, дадаў кіраўнік МЗС КНР.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ