Знешнегандлёвы абарот Кітая вырас на 29,2 % у першым квартале 2021 года
У першым квартале гэтага года агульны аб'ём імпарту і экспарту тавараў у Кітаі павялічыўся на 29,2 % у гадавым вылічэнні і склаў 8,47 трлн юаняў (каля 1,29 трлн дол. ЗША), сведчаць апублікаваныя ў аўторак афіцыйныя даныя.
Паводле даных Галоўнага мытнага ўпраўлення (ГМУ), экспарт у юаневым выражэнні павялічыўся на 38,7 %, а імпарт - на 19,3 %.
Афіцыйны прадстаўнік ГМУ Лі Куйвэнь патлумачыў рост знешняга гандлю Кітая працяглым прагрэсам у прафілактыцы і кантролі эпідэміі ў краіне, а таксама сацыяльна-эканамічным развіццём.
Як паказваюць даныя, станоўчае сальда знешняга гандлю вырасла на 690,6 %, склаўшы 759,29 млрд юаняў.