У кантынентальнай частцы Кітая за мінулыя суткі выяўлены новы выпадак лакальнага заражэння COVID-19

2021-04-13 16:31:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У панядзелак у кантынентальнай частцы Кітая быў зафіксаваны новы выпадак лакальнага заражэння COVID-19, які быў выяўлены ў правінцыі Юньнань на паўднёва-захадзе Кітая, паведамілі ў аўторак у Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР.

У той жа дзень таксама было зафіксавана 8 новых завезеных з-за мяжы выпадкаў заражэння COVID-19, гаворыцца ў штодзённай справаздачы ведамства.

Пацыенты з падазрэннем на заражэнне каронавірусам і новыя смяротныя выпадкі ад гэтага захворвання ў кантынентальнай частцы краіны адсутнічалі, паведамілі ў ведамстве.

У той жа дзень 11 пацыентаў, што вылечыліся ад новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19, выпісаліся са шпіталяў у кантынентальнай частцы Кітая.

Да канца панядзелка агульная колькасць завезеных з-за мяжы выпадкаў заражэння COVID-19 у кантынентальнай частцы Кітая ўзрасла да 5 443, з якіх 5 237 пацыентаў выпісаліся са шпіталяў пасля лячэння, а 206 чалавек усё яшчэ знаходзіліся на лячэнні ў медустановах краіны. Смяротных выпадкаў сярод пацыентаў гэтай катэгорыі зарэгістравана не было.

Па стане на канец таго ж дня ў кантынентальнай частцы краіны ў агульнай колькасці было зарэгістравана 90 435 пацверджаных выпадкаў COVID-19, з якіх 293 пацыента ўсё яшчэ знаходзіліся на лячэнні ў медустановах краіны. Стан чатырох з іх ацэньваецца як крытычны.

У агульнай складанасці 85 506 чалавек пакінулі бальніцы пасля акрыяння, а 4 636 чалавек памерлі ад гэтай хваробы.

Па стане на канец таго ж дня ў кантынентальнай частцы Кітая адсутнічалі пацыенты з падазрэннем на заражэнне каронавірусам.

У панядзелак таксама было выяўлена 18 новых бессімптомных носьбітаў хваробы, усе з якіх прыбылі з-за мяжы. У той жа дзень 4 бессімптомнікі былі пераведзены ў катэгорыю пацверджаных выпадкаў.

У агульнай складанасці пад медыцынскім наглядам заставалася 299 бессімптомных пацыентаў, паведамілі ў ведамстве.

Па стане на канец панядзелка ў САР Сянган, САР Аамэнь і на Тайвані колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 склала 11 594, 49 і 1 058 адпаведна. У Сянгане і на Тайвані ад COVID-19 памерлі 207 і 11 чалавек адпаведна.

У агульнай складанасці 11 214 пацыентаў у САР Сянган, 48 у САР Аамэнь і 1 026 на Тайвані выпісаліся са шпіталяў пасля выздараўлення.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ