Кітайская правінцыя Шэньсі налічвае звыш 1 тыс. пячорных храмаў
Правінцыя Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай) у цяперашні час налічвае 1012 пячорных храмаў. Пра гэта паведаміла правінцыйнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны.
Пячорныя храмы шырока прадстаўлены на ўсёй тэрыторыі правінцыі. 1012 пячорных храмаў былі ацэненыя падчас даследавання, распачатага ў кастрычніку мінулага года ў рамках агульнанацыянальнай спецыяльнай кампаніі, накіраванай на ацэнку стану абароны пячорных храмаў.
У правінцыі Шэньсі былі задзейнічаны пяць даследчых груп для правядзення ўважлівага даследавання і рэгістрацыі інфармацыі, якая тычыцца пячорных храмаў, а таксама для папярэдняга аналізу нанесенай ім шкоды.
Паводле даных на 2020 г., у Кітаі ўсяго налічваецца 5198 пячорных храмаў. 142 з іх знаходзяцца пад абаронай дзяржавы, а 345 - пад абаронай рэгіянальных улад.
Дзесяць гістарычных аб'ектаў, у тым ліку пячоры Магаа, пячоры Юньган і пячоры Лунмэнь уваходзяць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.