У Пекіне будзе створана дэманстрацыйная зона для развіцця інтэлектуальных падлучаных транспартных сродкаў

2021-04-14 17:23:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Улады Пекіна на днях ухвалілі план стварэння дэманстрацыйнай зоны для паскарэння развіцця сферы інтэлектуальных падлучаных транспартных сродкаў / ICV /.

Згодна з планам, выдзеленая тэрыторыя плошчай 225 кв. км у новым мястэчку Ічжуан, раён міжнароднага аэрапорта "Дасін" і шэсць участкаў хуткасных аўтастрад на поўдні Пекіна будуць служыць пілотнай зонай ажыццяўлення палітыкі ў галіне ICV.

Гэта першая ў Кітаі пілотная зона, прызначаная для ажыццяўлення ў даследным рэжыме серыі палітычных мер кіравання ў галіне ICV, якія ахопліваюць дарожныя выпрабаванні, дэманстрацыйнае прымяненне, камерцыйную эксплуатацыю і будаўніцтва прыдарожнай інфраструктуры.

Новаўвядзенне таксама закране правілы дарожнага руху і кіравання рухам беспілотных аўтамабіляў на дарогах.

У цяперашні час у Пекіне налічваецца 200 участкаў дарог агульнага карыстання, адкрытых для тэставання беспілотных транспартных сродкаў, агульнай працягласцю 699,58 км. Пры гэтым агульны прабег падчас выпрабаванняў на бяспеку перавысіў 2,68 млн км.

Чакаецца, што распрацоўка плана стварэння пілотнай зоны будзе садзейнічаць падтрымцы і прымяненню новых тэхналогій, прадукцыі і мадэляў у галіне ICV.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ