Новы маршрут у рамках чыгуначныхгрузаперавозак Кітай-Еўропа запушчаны ў Цэнтральным Кітаі
У рамках міжнародных чыгуначныхгрузаперавозак Кітай-Еўропа быў запушчаны прамы маршрут, які злучае горад Чанша - адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай) і сталіцу Украіны Кіеў.
Першы грузавы цягнік па дадзеным маршруце ў аўторак адправіўся з горада Чанша ў Кіеў. Чыгуначны састаў з 50 вагонаў вязе ва ўкраінскую сталіцу мэблю, прадукты харчавання, механічнае абсталяванне, прадметы штодзённага ўжытку і іншыя тавары.
Цягнік павінен прыбыць у Кіеў праз 17 дзён. Для параўнання, час перавозкі грузаў паміж дадзенай правінцыяй і Украінай марскім транспартам складае 45 дзён.
На гэты час горад Чанша запусціў больш за 10 маршрутаў у рамках чыгуначныхгрузаперавозак Кітай-Еўропа, якія злучаюць яго і амаль 30 гарадоў у 13 краінах.
Па стане на аўторак, з пачатку гэтага года колькасць адпраўленняў грузавых саставаў паміж Чанша і Еўропай у рамках грузаперавозак Кітай-Еўропа дасягнула 171, што на 83,87 % больш, чым у той жа перыяд мінулага года.