Былая перакладчыца ФБР ЗША раскрыла сакрэты падтрымкі сепаратыстаў у Сіньцзяне
Гэта пераканаўчыя доказы таго, што антыкітайскія сілы ў ЗША з дапамогай падману правакуюць беспарадкі ў адным з раёнаў Кітая - Сіньцзяне, і тым самым спрабуюць стрымліваць развіццё Кітая, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь, каментуючы відэаролік з інтэрв'ю, узятым у Сібель Эдмандс, былой перакладчыцы Федэральнага бюро расследаванняў ЗША ў 2015 годзе.
«Мы заяўляем, што ў прадстаўнікоў нацменшасцяў у Сіньцзяне няма сваіх участкаў зямель, што ў Кітаі іх толькі нішчаць, мучаць. Мы ніколі не звяртаем увагі на насельніцтва, бо нашы інтарэсы не ў народзе, за выключэннем таго, калі ён можа спатрэбіцца для ажыццяўлення нашых мэтаў», - кажа ў інтэрв'ю амерыканка.
«Мы не ведаем, амерыканцы прагаварылася, ці яны сапраўды так думаюць, аднак відэаролік уяўляе сабой не што іншае, як пераканаўчыя доказы таго, што антыкітайскія сілы ў ЗША з дапамогай падману правакуюць беспарадкі ў адным з аўтаномных раёнаў Кітая і тым самым спрабуюць стрымліваць развіццё КНР», - адзначыў кітайскі дыпламат, каментуючы змест відэароліка. Ён таксама прывёў шэраг доказаў таго, як у ЗША спрабуюць стрымліваць развіццё Кітая, правакуючы беспарадкі ў Сіньцзяне. Напрыклад, у Нацыянальным фондзе дэмакратыі ЗША заявілі, што яны прадастаўляюць фінансавую падтрымку сепаратыстам у Сіньцзяне, пачынаючы з 2004 года.