МЗС КНР: утылізацыя Японіяй ядзерных сцёкавых вод не павінна аплачвацца усім светам

2021-04-15 11:39:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На днях Рэспубліка Карэя выказала рашучы пратэст у сувязі з рашэннем Японіі скідаць ў моры ядзерныя сцёкавыя воды з АЭС «Фукусіма-1». Расійскі бок заклікаў Японію прадэманстраваць сваю адказнасць і празрыстасць. Прадстаўнік Еўрапейскай камісіі заявіў, што Японія павінна забяспечыць абсалютную бяспеку выкідаў любых сцёкавых вод ва ўмовах выкананне сваіх нацыянальных і міжнародных абавязацельстваў. Некаторыя японскія чыноўнікі нават адзначылі, што нічога страшнага, такую ваду можна піць. Амерыканскі бок падзякаваў Японію за яе намаганні па захаванні празрыстасці.

Каментуючы рэакцыю міжнароднай супольнасці з гэтай нагоды, 14 красавіка на чарговай прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь задаў японскаму боку тры пытанні: па-першае, ці сапраўды японскі бок пачуў сумневы і трывогі ўнутры краіны і за мяжой? Па-другое, ці сапраўды дзеянні Японіі адпавядаюць прынцыпам міжнароднага права? Па-трэцяе, ці сапраўды ядзерныя сцёкавыя вады, якія Японія мае намер скідаць у мора, адпавядаюць міжнародным стандартам?

Чжаа Ліцзянь сказаў, што акіян - гэта не смеццевы бак для Японіі. Ціхі акіян таксама не каналізацыя. Утылізацыя Японіяй сцёкавых вод з АЭС «Фукусіма-1" не павінна аплачвацца ўсім светам.

Чжаа Ліцзянь заклікаў японскі бок усвядоміць сваю адказнасць, прытрымлівацца навуковага падыходу, выконваць свае міжнародныя абавязацельствы і належным чынам адрэагаваць на сур'ёзныя апасенні міжнароднай супольнасці, суседніх краін і свайго народа.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ