129-я Гуанчжоўскі кірмаш адкрыўся ў анлайн-фармаце з рэкорднай колькасцю экспанатаў
129-я Кітайскі кірмаш імпартных і экспартных тавараў, вядомы таксама як Гуанчжоўскі або кантонскі кірмаш, адкрыўся ў чацвер у анлайн-фармаце ў правінцыі Гуандун на поўдні Кітая.
У 50 выставачных зонах кірмашу прадстаўлена больш за 2,7 млн адзінак прадукцыі ў 16 катэгорыях, што на 230 тыс. больш, чым на кірмашы ў мінулым годзе, паведаміў Сюй Бін, афіцыйны прадстаўнік кірмашу.
10-дзённае мерапрыемства будзе доўжыцца да 24 красавіка. Гэта ўжо трэці раз, калі кірмаш праводзіцца ў анлайн-фармаце. Першыя два кірмашы ў такім фармаце праходзілі ў чэрвені і кастрычніку мінулага года.
Па словах Сюй Біна, было падрыхтавана каля 60 тыс. выставачных стэндаў для амаль 26 тыс. айчынных і замежных экспанентаў. Памер секцыі імпарту застаўся ранейшым: 340 прадпрыемстваў з 28 краін і рэгіёнаў свету прадставілі свае прадукты.
На мерапрыемстве таксама будзе прадстаўлена 820 тыс. новых прадуктаў, што прыкладна на 90 тыс. больш, чым на кірмашы мінулага года. Будзе арганізавана 137 прэзентацый новых прадуктаў 85 вядучых прадпрыемстваў з выкарыстаннем фота, відэа, а таксама тэхналогій 3D і віртуальнай рэальнасці.
Арганізатары чакаюць, што кірмаш, які праводзіцца ў анлайн-фармаце падчас пандэміі, дапаможа айчынным знешнегандлёвым прадпрыемствам атрымаць больш заказаў, а таксама надасць імпульс аднаўленню сусветнай эканомікі, спрыяючы стабільнасці глабальных ланцужкоў паставак.
На кірмашы таксама будзе прадстаўлена спецыяльная зона, прысвечаная ажыўленню сельскіх раёнаў, што дапаможа прадпрыемствам з бедных рэгіёнаў у засваенні замежных рынкаў.
Пачынаючы са 122-га Гуанчжоўскага кірмашу, які адбыўся ў 2017 годзе, для больш чым 6 тыс. прадпрыемстваў з бедных раёнаў было прадастаўлена больш за 8 тыс. бясплатных стэндаў, а памер грашовага ўзносу за месца на кірмашы для вышэйзгаданых прадпрыемстваў быў паменшаны або скасаваны, што дапамагло ім зэканоміць 86,69 млн юаняў / каля 13,21 млн дол. ЗША /.
Гуанчжоўскі кірмаш, які ўпершыню адбыўся ў 1957 годзе, лічыцца важным барометрам знешняга гандлю Кітая. У 128-м Кітайскім кірмашы імпартных і экспартных тавараў прынялі ўдзел каля 26 тыс. айчынных і замежных прадпрыемстваў, якія прадставілі больш за 2,47 млн тавараў.