Кітай апублікаваў спіс 10 найбуйнейшых археалагічных адкрыццяў 2020 года
Спіс 10 найбуйнейшых археалагічных адкрыццяў Кітая ў 2020 годзе быў апублікаваны Дзяржаўным упраўленнем па ахове культурнай спадчыны / ГУКС / КНР.
У спіс уключаныя руіны Цзінтаўшань ў правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая. На месцы руін быў выяўлена вялікая колькасць фрагментаў дагістарычных ракавінак, узрост якіх налічвае больш за 8 тыс.гадоў. Па сцвярджэнні археолагаў, гэта самыя першыя і залягаючыя на найбольшай глыбіні руіны з ракавінкамі, калі-небудзь знойдзеныя ў прыбярэжных раёнах Кітая.
Таксама ў спіс былі ўнесены руіны Шычжуан у центральнай кітайскай правінцыі Хэнань. На гэтым месцы былі выяўленыя руіны 28 жытніц, датаваных перыядам 4000-гадовай даўніны. Па сцвярджэнні навукоўцаў, Шычжуан у свой час быў своеасаблівым паселішчам з асноўнай функцыяй збожжасховішчы. Пры гэтым ён аказаўся самым старажытным паселішчам, што спецыялізавалася на захоўванні збожжа, якое было выяўлена на дадзены момант у Кітаі.
Акрамя таго, у спіс таксама патрапілі руіны Чжаагуадун у правінцыі Гуйчжоу, гарадзішча Шуанхуайшу і старажытны Сюйянскі некропаль у правінцыі Хэнань, старажытная грабніца Сангмда-Лунгга ў Тыбецкім аўтаномным раёне і іншыя аб'екты.
Паводле паведамлення намесніка кіраўніка ГУКС Сун Сіньчаа, гэтыя значныя адкрыцці былі адабраны з 20 праектаў, якія ўвайшлі ў спіс канчатковай ацэнкі археалагічных адкрыццяў у гэтым годзе. Яны ахопліваюць такія важныя навуковыя галіны, як паходжанне сучаснага чалавека, зараджэнне кітайскай цывілізацыі, даследаванне культуры старажытнакітайскай дынастыі Ся, фарміраванне і развіццё адзінай шматнацыянальнай дзяржавы і археалагічнае даследаванне Вялікага Шаўковага шляху.
Прэзентацыя спісу 10 найбуйнейшых археалагічных адкрыццяў Кітая ў 2020 годзе была праведзена ў фарматах анлайн і афлайн.