Дзяржаўная платформа дыягностыкі вірусаў запушчана ў Тыбеце

2021-04-15 16:55:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзяржаўная платформа для даследавання і прасоўвання дыягностыкі вірусаў была афіцыйна запушчана ў сераду ў Тыбецкім аўтаномным раёне / ТАР / на паўднёвым захадзе Кітая.

Платформа была сумесна створана Дзяржаўным клінічным даследчым цэнтрам рэспіраторных захворванняў і кампаніяй Guangzhou KingMed Diagnostics Group Co., Ltd. Яна накіравана на інтэграцыю рэсурсаў, павышэнне дыягнастычнага патэнцыялу на нізавым узроўні і садзейнічанне развіццю абмену данымі.

Бальніца тыбецкай медыцыны ў ТАР стала першай з медыцынскіх устаноў, якая атрымала доступ да платформы.

"Такая платформа высокага ўзроўню згуляе пазітыўную ролю ў далейшым паляпшэнні клінічнай дыягностыкі і лячэння рэспіраторных вірусных інфекцый, а таксама ва ўдасканаленні метадаў дыягностыкі рэспіраторных вірусаў у лабараторыі нашай бальніцы", - сказала кіраўнік Бальніцы тыбецкай медыцыны Падма Янгдрон.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ