У кітайскай правінцыі Юньнань не выяўлена новых выпадкаў заражэння COVID-19
У сераду ў правінцыі Юньнань на паўднёва-захадзе Кітая адсутнічалі новыя лакальныя выпадкі заражэння COVID-19, заявілі ў чацвер у правінцыйным камітэце па справах аховы здароўя.
У той жа дзень у прав. Юньнань тры пацыента, што вылечыліся ад новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19, выпісаліся са шпіталяў. Тры бессімптомніка, у тым ліку два, што прыбылі з-за мяжы, былі вызваленыя ад медыцынскага назірання.
Па стане на канец серады ў медустановах правінцыі на лячэнні заставаліся 85 пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19, чацвёра з іх прыбылі з-за мяжы. 24 бессімптомных носьбіта каронавіруса ўсё яшчэ знаходзіліся пад медыцынскім наглядам.