У кітайскай сталіцы 12,5 мільёнаў чалавек вакцыніраваліся ад COVID-19

2021-04-16 11:18:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па стане на 12:00 чацвярга ў Пекіне было выкарыстана звыш 20 млн доз вакцыны супраць новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19. Пра гэта сведчаць даныя адміністрацыі горада.

На гэты момант 12,5 мільёнаў жыхароў Пекіна вакцыніраваліся ад COVID-19, прычым 7,54 млн ужо атрымалі другую ін'екцыю, прадугледжаную праграмай вакцынацыі.

Па стане на 12:00 чацвярга, каля 64,2 % сталічнага насельніцтва ва ўзросце ад 18 гадоў і старэй атрымалі першую дозу вакцыны. Сярод прадстаўнікоў узроставай катэгорыі 60 гадоў і старэй вакцынацыю прайшлі 1,28 млн чалавек, пры гэтым узрост некаторых з іх перавысіў 100 гадоў.

У цяперашні час у кітайскай сталіцы патэнцыял вакцынавання дасягнуў звыш 400 тыс. доз вакцыны ад COVID-19 у дзень, пры гэтым тут штодня адкрыта больш за 400 прышчэпачных пунктаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ