На касмадром у Кітаі даставілі пілатуемы касмічны карабель і ракету-носьбіт для выканання місіі "Шэньчжоў-12"

2021-04-16 11:30:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пілатуемы касмічны карабель і ракета-носьбіт, прызначаныя для місіі пілатуемага касмічнага палёту "Шэньчжоў-12", былі дастаўлены на касмадром Цзюцюань на паўночным захадзе Кітая.

ПКК і ракета-носьбіт "Чанчжэн-2F" / Long March-2F / былі дастаўлены партыямі для правядзення работ па канчатковай зборцы і выпрабаваннях на стартавай пляцоўцы. Пра гэта ў чацвер заявіла Канцылярыя праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая / CMSА /.

Паводле паведамлення CMSA, касманаўты, якія ўдзельнічаюць у місіі пілатуемага касмічнага палёту "Шэньчжоў-12", праходзяць інтэнсіўную падрыхтоўку перад тым, як адправіцца ў касмічнае падарожжа.

Усе сродкі і абсталяванне на касмадроме знаходзяцца ў добрым стане, і ўпарадкавана праводзіцца падрыхтоўка ўсіх сістэм, якія будуць задзейнічаны для выканання місіі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ