Кітай выклікаў пасла Японіі і зрабіў прадстаўленне ў сувязі з рашэннем Токіа скінуць ядзерныя сцёкавыя воды ў акіян
Памочнік міністра замежных спраў КНР У Цзянхаа выклікаў амбасадара Японіі ў КНР Хідэа Тарумі і зрабіў строгае прадстаўленне ў сувязі з рашэннем японскіх уладаў утылізаваць сцёкавыя воды з аварыйнай атамнай электрастанцыі "Фукусіма-1" шляхам скіду іх у акіян.
"Адпаведнае рашэнне Японіі ігнаруе глабальнае марское асяроддзе, глабальную бяспеку ў галіне грамадскай аховы здароўя, а таксама інтарэсы бяспекі людзей з сумежных краін", - заявіў У Цзянхаа.
Паводле яго слоў, такое рашэнне з'яўляецца парушэннем міжнароднага права і міжнародных нормаў, не адпавядае паводзінам сучаснай цывілізаванай краіны.
"Кітайскі бок выказвае рэзкую незадаволенасць дадзеным рашэннем і катэгарычна выступае супраць яго", - заявіў У Цзянхаа.
Кітай настойліва заклікае Японію прызнаць сваю адказнасць і выканаць свае міжнародныя абавязацельствы ў навуковай манеры, дадаў ён.
Японіі варта перагледзець пытанне аб утылізацыі сцёкавых вод з АЭС "Фукусіма-1" і адклікаць рашэнне аб скідзе сцёкавых вод у акіян, падкрэсліў памочнік міністра замежных спраў КНР.
Паводле яго слоў, у рамках міжнародных арганізацый павінна быць створана сумесная тэхнічная рабочая група, куды ўвойдуць і кітайскія эксперты, каб гарантаваць ажыццяўленне строгай міжнароднай ацэнкі, праверкі і нагляду за ўтылізацыяй ядзерных сцёкавых вод.
Да дасягнення кансенсусу усімі зацікаўленымі бакамі і міжнароднымі арганізацыямі пры дапамозе кансультацый Японія не павінна скідваць ядзерныя сцёкавыя воды ў акіян, паказаў У Цзянхаа.
Кітай сумесна з міжнароднай супольнасцю працягне пільна сачыць за развіццём сітуацыі і пакідае за сабой права на прыняцце далейшых мер, дадаў ён.