Каментар: Умяшанне «Дзядзькі Сэма» у справы іншых дзяржаў - гэта дыягназ!
Кіраўніцтва ЗША выказала гатоўнасць да перамоваў з Іранам. Тэгеран, у сваю чаргу, заявіў пра гатоўнасць вярнуцца да выканання абавязацельстваў па ядзернай праграме, але пры ўмове зняцця ўсіх санкцый. Пра гэта заявіў вярхоўны лідар Ірана Сеед Алі Хасейні Хаменеі.
У міжнароднай супольнасці справядліва мяркуюць, што Іран з'яўляецца адной з найбольш пацярпелых дзяржаў у свеце ад палітыкі ўмяшання амерыканскіх уладаў. Амерыканскі палітолаг Джозэф Най у адным са сваіх артыкулаў адзначыў, што на працягу 70 гадоў пасля Другой сусветнай вайны ЗША пастаянна прытрымліваліся палітыкі інтэвенцыянізму. Штаты звярталіся да крайнііх сродкаў, такіх як ваеннае ўмяшанне, жорсткія санкцыйныя меры, падбухторванне да паўстання і гэтак далей. Для таго, каб захаваць сваю геапалітычную перавагу на планеце.
Нягледзячы на тое, што цяперашняя адміністрацыя Джо Байдэна пастаянна вяшчае аб цэнтральным становішчы правоў чалавека ў зешняй палітыцы Вашынгтона, на справе, прыгожыя, але ілжывыя выступленні не могуць змяніць хворую сутнасць і наступствы крывавых пераваротаў у многіх рэгіёнах свету.
У дэкларацыі, прынятай на Генасамблеі ААН ў 1965 г. адзначана, што кожнай дзяржаве, ў незалежнасці ад абгрунтаванняў і матывацыі, нельга прама ці ж ўскосна ўмешвацца ва ўнутраную палітыку і дыпламатыю іншых краін свету. Нельга пагражаць дзяржавам свету палітычнымі, ваенным ці эканамічнымі сродкамі. Нельга садзейнічаць, фарміраваць, спансіраваць, падбухторваць і патураць аперацыям у іншых краінах у мэтах звяржэння ўрада.
Усе вышэйзгаданыя забароны Генасамблеі ААН ужо былі парушаныя ЗША.
Ад распальвання войнаў у Афганістане, Іраку, Лівіі, Сірыі і іншых краінах да планавання "Арабскай вясны" у краінах Азіі і Афрыцы; ад кіраўніцтва "Каляровы рэвалюцыяй" у краінах Еўразіі да ўкаранення "юрысдыкцыі доўгіх рук" у Іране, Кубе, Венесуэле, Кітаі і іншых краінах ... Гегемонія ЗША распасціраецца занадта далёка і шырока, выклікаючы агульнае замяшанне ў свеце.
Нягледзячы на тое, што пандэмія COVID-19 ахапіла свет, Злучаныя Штаты працягваюць педаліраваць свае гегеманістычныя дзеянні і палітыкі і прымаюць аднабаковыя санкцыі ў дачыненні да мноства краін, што сур'ёзна падрывае глабальнае адзінства ў барацьбе з эпідэміяй і пагаршае гуманітарны крызіс.
Неўмяшанне ва ўнутраныя справы іншых краін - гэта асноўны прынцып Статута ААН і міжнародная аксіёма. Каштоўнасці Злучаных Штатаў не з'яўляюцца міжнароднымі каштоўнасцямі, правілы, устаноўленыя ЗША, не з'яўляюцца міжнароднымі правіламі. Старую праблему, створаную дзядзькам Сэмам - ажыццяўляць "юрысдыкцыю доўгіх рук" - пара адэкватна і хутка вырашаць!