Прэзідэнт Зімбабвэ падзякаваў Кітаю за дапамогу ў барацьбе з эпідэміяй COVID-19

2021-04-19 17:20:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва ў сваёй прамове на цырымоніі святкавання 41-й гадавіны незалежнасці краіны адзначыў дапамогу Кітая і іншых дзяржаў у выглядзе вакцыны і супрацьэпідэмічных сродкаў аховы, якія адыгралі важную ролю ў барацьбе з эпідэміяй, аднаўленні эканомікі, а таксама ў вытворчасці і жыцці ў Зімбабвэ.

Прэзідэнт заявіў, што народ Зімбабвэ ахвяраваў многім дзеля барацьбы з эпідэміяй COVID-19, але стаў яшчэ мацнейшым. Мнангагва выказаў павагу людзям, якія знаходзяцца на перадавой барацьбы з эпідэміяй. У той жа час ён заклікаў насельніцтва вакцынавацца ад COVID-19 для найхутчэйшага дасягнення калектыўнага імунітэту.

Э. Мнангагва сказаў, што дзякуючы распрацаванай урадам стратэгіі развіцця паскоранымі тэмпамі ідзе аднаўленне такіх стратэгічных галін Зімбабвэ, як сельская гаспадарка, горназдабыўная і апрацоўчая прамысловасць. У той жа час урад краіны прыкладае намаганні для стымулявання эканамічных пераўтварэнняў і мадэрнізацыі, а таксама павышэння ўзроўню развіцця апрацоўчай прамысловасці. Урад Зімбабвэ будзе імкнуцца прывесці свой народ да рэалізацыі нацыянальнай праграмы "Бачанне 2030" да прызначанага тэрміну, пастаянна павышаць узровень эканамічнага развіцця і паляпшаць умовы жыцця народа, дадаў ён.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ