У першым квартале электраспажыванне ў Кітаі вырасла на 21,2%
Спажыванне электраэнергіі -- адзін з найважнейшых паказчыкаў эканамічнай актыўнасці -- у Кітаі ў першым квартале бягучага года вырасла на 21,2% на фоне далейшага аднаўлення росту эканомікі краіны. Пра гэта сведчаць даныя, апублікаваныя ў панядзелак Дзяржаўным камітэтам па справах развіцця і рэформаў КНР.
У прыватнасці, электраспажыванне ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці вырасла на 26,4% і 24,1% адпаведна, а ў сферы паслуг -- на 28,2%.
Разам з тым, спажыванне электраэнергіі на гаспадарча-бытавыя патрэбы за першыя тры месяцы ўзрасло на 4,7%.
У першым квартале 2021 года ВУП Кітая павялічыўся на 18,3%, бо высокі попыт на ўнутраным і знешнім рынках дазволіў аднавіць эканамічную актыўнасць з нізкай базы ў пачатку 2020 года, калі выбліск эпідэміі COVID-19 у краіне амаль спыніў развіццё другой па велічыні эканомікі свету.