Кітай стварыў найбуйнейшую ў свеце сетку са стандартам сувязі 5G
Кітаем дасягнуты першыя поспехі ў стварэнні самай буйной у свеце сеткі са стандартам сувязі 5G, паведамілака Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР.
Як заявіў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прамысловасці і інфарматызацыі КНР Лю Лэхун, да канца лютага бягучага года па ўсёй краіне пабудавана 792 тыс. базавых станцый 5G. Па стандарце сувязі пятага пакалення, дадаў чыноўнік, у цяперашні час падключана 260 млн тэрміналаў.
Паводле ацэнак міністэрства, у другім паўгоддзі аб'ём паставак смартфонаў з падтрымкай тэхналогіі 5G у Кітаі складзе 80 адсоткаў агульнага аб'ёму паставак мабільных тэлефонаў.
У 2021 годзе Кітай мае намер пабудаваць больш за 600 тыс. базавых станцый стандарту 5G. Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР абавязалася ажыццяўляць намаганні па прасоўванні спарадкаванага стварэння і прымянення сеткі са стандартам сувязі 5G, паскораным укараненні 5G у буйных гарадах.