Бааоскі форум сігналізуе пра аднаўленне Азіі
Больш за 2,5 тыс. палітыкаў і прадпрымальнікаў з 60 краін сабраліся на штогадовым пасяджэнні Бааоскага азіяцкага форуму. На палях мерапрыемства апублікаваны даклад аб выніках і перспектывах рэгіянальнага эканамічнага развіцця. У дакуменце гаворыцца, што ў 2021 годзе ў Азіі ўмацавалася тэндэнцыя аднаўлення, а тэмпы росту рэгіянальнай эканомікі складуць не менш за 6,5%.
Азія найбольш хутка развіваецца ў свеце. Тут шырацца інавацыі, расце спажывецкі рынак. Далейшыя перспектывы рэгіянальнага развіцця пазначаныя ўжо ў саміх тэмах Бааоскага форуму: узаемадзеянне ў рамках інтэграцыйнай ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях», прасоўванне новага вітка прамысловай рэвалюцыі, стымуляванне інавацыйнай дзейнасці.
За апошнія 20 гадоў павышэнне статусу Азіі на міжнароднай эканамічнай арэне цесна звязана з развіццём Кітая, які стаў адным з лакаматываў рэгіянальнага развіцця. Па папярэдніх падліках Сусветнага банка, у 2021 годзе эканамічны рост у краінах Усходняй Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёна складзе 7,4%, а калі выключыць са спісу Кітай -- 4,4%.
Кітай працягвае прасоўваць рэгіянальныя інтэграцыйныя працэсы. Праекты супрацоўніцтва ў рамках «Аднаго пояса, аднаго шляху» прынеслі рэальную карысць многім краінам. Кітай першым завяршыў працэдуру зацвярджэння ўсебаковага рэгіянальнага эканамічнага партнёрства -- найбуйнейшай у свеце зоны свабоднага гандлю. Гэта сведчыць пра ўпэўненасць Кітая ў тым, што за адкрытасцю і ўзаемадзеяннем -- будучыня рэгіянальнага развіцця і росквіту.