​Сі Цзіньпін выклаў бачанне сусветнага развіцця на Бааоскім форуме

2021-04-20 17:14:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 20 красавіка выклаў бачанне сусветнага развіцця на палях Бааоскага азіяцкага форуму. У сваёй прамове ён заклікаў аб'ядноўваць намаганні ў пераадоленні пандэміі, умацоўваць сістэму глабальнага кіравання дзеля пабудовы глабальнай супольнасці адзінага лёсу.

Кіраўнік Кітая адзначыў, што ўсе мы павінны на аснове кансультацый стварыць будучыню дзеля агульнага выйгрышу. Нам важна, прытрымліваючыся прынцыпаў сумесных кансультацый, сумеснага будаўніцтва, сумеснага карыстання прасоўваць фарміраванне больш справядлівай і рацыянальнай сістэмы глабальнага кіравання. Глабальныя праблемы павінны вырашацца шляхам дыялогу, лёс нашай планеты павінен трымацца ў руках усіх краін. Мы павінны на аснове адкрытасці і інавацыі стварыць будучыню ў імя развіцця і росквіту. Важна садзейнічаць лібералізацыі і спрашчэнню гандлю і інвестыцый, паглыбляць рэгіянальную эканамічную інтэграцыю, умацоўваць лагістычныя ланцужкі, ствараць адкрытую глабальную эканоміку. Кітай гатовы правесці канферэнцыю па дыялогу культур Азіі з мэтай прасоўвання дыялогу не толькі ў Азіі, але і ў свеце ў цэлым.

У будучыні Кітай гатовы працягваць высакаякаснае супрацоўніцтва ў рамках «Пояса і шляху», ператвараць у жыццё прынцып «сумеснага абмеркавання, сумеснай рэалізацыі і сумеснага карыстання» ў духу адкрытасці, экалагічнасці і непадкупнасці, прыкладаць намаганні да забеспячэння дабрабыту народаў і ўстойлівага развіцця. Мы з адкрытым і інклюзіўным падыходам гатовыя разам з партнёрамі ператвараць «Пояс і шлях» у шлях да ліквідацыі беднасці і шлях да эканамічнага росту.

Кітай ніколі не будзе прэтэндаваць на гегемонію, экспансію і не стане ўвязвацца ў гонку ўзбраенняў. Кітай прымае актыўны ўдзел у шматбаковым супрацоўніцтве ў гандлёвай і інвестыцыйнай галінах, ажыццяўляе «Закон аб замежных інвестыцыях» і спадарожныя заканадаўчыя акты, працягвае скарачаць «негатыўны спіс» для замежных інвестыцый, прасоўвае будаўніцтва порта свабоднага гандлю Хайнань і фарміраванне новай сістэмы адкрытай эканомікі яшчэ больш высокага ўзроўню. Кітай з задавальненнем будзе дзяліцца велізарнымі магчымасцямі свайго рынку.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ