МЗС КНР: Кітай не імкнецца да сусветнага панавання
Кітай не імкнецца да панавання або экспансіі, для яго неўмяшанне ва ўнутраныя справы іншых краін застанецца нязменным прынцыпам знешняй палітыкі. Пра гэта 16 красавіка заявіў намеснік кіраўніка МЗС КНР Лэ Юйчэн у інтэрв'ю Associated Press.
Ён нагадаў, што мірнае развіццё -- краевугольны камень кітайскай дыпламатыі, што замацавана ў Канстытуцыі КНР. «Мы, сапраўды, сталі больш заможнымі, але ад гэтага мы не сталі пагардлівымі. Мы сталі больш магутнымі, але не ператварыліся ў гегемона», -- падкрэсліў дыпламат.
Па словах Лэ Юйчэн, развіццё Кітая не накіравана на тое, каб канкурыраваць за сусветнае панаванне. Задача кіраўніцтва краіны -- забяспечыць кітайскі народ лепшым жыццём і садзейнічаць стварэнню глабальнай супольнасці адзінага лёсу.