Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Інданэзіі Джока Відода

2021-04-21 11:26:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 20 красавіка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Інданэзіі Джока Відода.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што гандлёвае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва паміж Кітаем і Інданэзіяй паказала рост насуперак пандэміі, прадэманстраваўшы гнуткасць і велізарны патэнцыял. Кітай уступіў на новы шлях усебаковага будаўніцтва мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы, а Інданэзія знаходзіцца на шляху дасягнення стогадовых мэтаў скачкападобнага развіцця, і дзве краіны маюць шырокія перспектывы супрацоўніцтва.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і Інданэзія высока цэняць бяспеку жыцця і здароўе людзей. Кітай, усебакова прасоўваючы айчынную вакцынацыю, будзе працягваць ажыццяўляць супрацоўніцтва з Інданэзіяй у галіне вакцынацыі, дапамагаць Інданэзіі будаваць рэгіянальны цэнтр па вытворчасці вакцын.

Джока Відода, у сваю чаргу, павіншаваў КПК са 100-гадовым юбілеем, падкрэсліўшы, што пад яе кіраўніцтвам краіна дасягнула поспехаў ва ўсіх сферах, асабліва ў барацьбе з беднасцю і ў эканамічным развіцці. Інданэзія спадзяецца на паглыбленне гандлёва-эканамічных сувязяў і сумеснае развіццё ініцыятывы "Пояс і шлях". Ён падзякаваў кітайскаму боку за неацэнную падтрымку ў барацьбе з эпідэміяй COVID-19, а таксама выказаў спадзяванне на далейшае ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці вакцын.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ