Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі М. бен Сальманам Аль Саудам
Старшыня КНР Сі Цзіньпін 20 красавіка правёў тэлефонную размову з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі Мухамедам бен Сальманам Аль Саудам.
Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і Саудаўская Аравія з'яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі, а таксама важнымі партнёрамі па супрацоўніцтве. У апошнія гады двухбаковыя адносіны ўсебакова развіваюцца, палітычны давер працягвае паглыбляцца, супрацоўніцтва ва ўсіх сферах бесперапынна пашыраецца. Кітай гатовы сумесна з Саудаўскай Аравіяй паглыбляць каардынацыю ў рэгіянальных і міжнародных справах і вывесці ўсебаковае стратэгічнае партнёрства паміж дзвюма краінамі на новую вышыню.
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што змяненне клімату і эпідэмія COVID-19 -- вялізныявыклікі для ўсяго чалавецтва. Для вырашэння гэтых праблем варта аб'ядноўвацьнамаганні ўсіх краін. Кітай падтрымлівае ініцыятывы і меры Саудаўскай Аравіі,накіраваныя на садзейнічанне глабальнаму кіраванню кліматам і ўстойлівамуразвіццю, гатовы сумесна з міжнароднай супольнасцю садзейнічацьправядзенню ў жыццё Парыжскага пагаднення па клімаце.
М. бен Сальман Аль Сауд заявіў, што Кітай з'яўляецца важным стратэгічнымпартнёрам Саудаўскай Аравіі. Краіна гатова сумесна з Кітаем паглыбляцьузаемадавер, умацоўваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі,эканомікі і гандлю, а таксама ўзмацняць спалучэнне ініцыятывы "Пояс і шлях" зпраграмай "Бачанне Саудаўскай Аравіі: 2030", каб вывесці адносіны ўсебаковагастратэгічнага партнёрства паміж дзвюма дзяржавамі на новы ўзровень.
Наследны прынц Саудаўскай Аравіі падкрэсліў, што яго краіна гатова ўмацоўваць стратэгічнае супрацоўніцтва з Кітаем у сферы барацьбы са змяненнем клімату і абароны навакольнага асяроддзя.