У Тыбеце пабудуюць тры аэрапорты

2021-04-21 16:44:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Тыбецкім аўтаномным раёне на паўднёвым захадзе Кітая будуць пабудаваныя адразу тры новыя аэрапорты, што стане крокам да далейшага ўдасканалення комплекснай транспартнай сістэмы рэгіёна, паведамілі ва ўпраўленні грамадзянскай авіяцыі Кітая.Паводле паведамлення ведамства, Дзяржкамітэт па справах развіцця і рэформаў ужо ўхваліў праект будаўніцтва трох аэрапортаў і рэканструкцыі аэрапорта "Гангар" у Лхасе, адміністрацыйным цэнтры ТАР. Тры новыя аэрапорты будуць пабудаваныя адпаведна ў паветах Лхюндзе, Цінгры і Буранг. У рамках рэканструкцыі аэрапорта "Гангар" будзе пабудавана другая ўзлётна-пасадачная паласа.

Чакаецца, што агульны аб'ём інвестыцый у праект перавысіць 13,6 млрд юаняў. Рэалізацыя праекта па будаўніцтве новых аэрапортаў будзе накіравана на задавальненне патрэбы мясцовых жыхароў у паездках, аварыйна-выратавальных працах і садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму развіццю Тыбета ў цэлым.

Транспарт ужо даўно з'яўляецца актуальным пытаннем развіцця Тыбета, бо рэгіён размешчаны на Цінхай-Тыбецкім плато са складанымі геаграфічнымі ўмовамі для будаўніцтва дарог. З канца 2012 года Кітай павялічвае інвестыцыі ў інфраструктуру Тыбета. У цяперашні час у аўтаномным раёне ў агульнай складанасці адкрыта 130 авіямаршрутаў, якія злучаюць Тыбет з 61 горадам. Колькасць пасажырскіх паездак, учыненых праз тыбецкія аэрапорты, склала 5,18 млн у 2020-м годзе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ