Кітайская ініцыятыва «Адзін пояс і адзін шлях» спрыяе сумеснаму развіццю
20 красавіка ў відэазвароце на цырымоніі адкрыцця нарады Бааоскага азіяцкага форуму старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў, што ініцыятыва «Адзін пояс і адзін шлях» -- гэта шырокі шлях, па якім мы рухаемся наперад. «Мы павінны на аснове адкрытасці і інавацый ствараць будучыню ў імя развіцця і росквіту», -- адзначыў кітайскі лідар. Паводле яго слоў, сумесная рэалізацыя ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» накіравана на развіццё і дасягненне агульнага выйгрышу.
На працягу больш за 7 гадоў кітайская інтэграцыйная ініцыятыва не толькі атрымала шырокае міжнароднае прызнанне, але і пераканала ў сваёй жыццяздольнасці. Так, з самага пачатку пандэміі Кітай і краіны-ўдзельніцы ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» пачалі дзяліцца супрацьэпідэмічнымі матэрыяламі і медыцынскай тэхнікай.
У найбліжэйшай будучыні Кітай пабудуе больш цесныя адносіны супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя. «Кітайскія прадпрыемствы ўжо пачалі сумесную вытворчасць вакцын у такіх краінах-удзельніцах ініцыятывы, як Інданезія, Бразілія, ААЭ, Малазія, Пакістан, Турцыя, -- адзначыў Сі Цзіньпін.
Выступаючы на нарадзе Бааоскага азіяцкага форуму, генеральны сакратар Міжнароднага каардынацыйнага савета па трансеўразійскіх перавозках Генадзь Бяссонаў заявіў, што пандэмія негатыўна адбіваецца на функцыянаванні вытворчых ланцужкоў, а ініцыятыва «Адзін пояс і адзін шлях» забяспечыла спрыяльнае асяроддзе для росту гандлю таварамі шляхам умацавання транспартных сувязяў.
На нарадзе БАФ Сі Цзіньпін заклікаў прыкладаць намаганні да ўмацавання супрацоўніцтва ў галіне “зялёнай” інфраструктуры, энергетыкі і фінансавання, удасканалення міжнароднай кааліцыі “зялёнага” развіцця і іншых платформаў шматбаковай кааперацыі, каб зрабіць «зялёны колер» характэрнай асаблівасцю супрацоўніцтва ў рамках «Аднаго пояса і аднаго шляху».
Як адзначыў Сі Цзіньпін, мы жывём у эпоху, напоўнуюненую не толькі выклікамі, але і спадзяваннямі.