Мультымедыйная платформа Медыякарпарацыі Кітая запусціла кірмаш вакансій
Мультымедыйная платформа Медыякарпарацыі Кітая «Яншыпінь» сумесна з Кітайскай інвестыцыйнай карпарацыяй і Камітэтам па кантролі і кіраванні дзяржмаёмасцю Дзяржсавета КНР запусцілі акцыю «Вясновы кірмаш вакансій".
Мерапрыемства прайшло ў традыцыйным фармаце і ў анлайн. Суіскальнікі маглі зайсці ў мабільны дадатак платформы «Яншыпінь» і адкрыць старонку «Кірмаш вакансій». У анлайн-рэжыме можна паглядзець прэзентацыю кірмашу, адправіць рэзюмэ і атрымаць рэкамендацыі па працаўладкаванні.
Мерапрыемства заклікана набраць больш спецыялістаў і аказаць інтэлектуальную падтрымку ў рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях», а таксама садзейнічаць эканамічнай глабалізацыі і рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі ў мэтах прасоўвання фарміравання супольнасці адзінага лёсу.