Лі Кэцян заклікаў умацоўваць дынаміку росту эканомікі для гарантыі базавых умоў жыцця народа

2021-04-22 16:39:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў да намаганняў для паглыблення палітыкі рэформаў і адкрытасці, узмацнення стымулаў інавацыйнай дзейнасці і ўмацавання асноў эканомікі краіны, гарантаваўшы пры гэтым базавыя ўмовы жыцця насельніцтва.

19-20 красавіка член ПК Палітбюро ЦК КПК, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян наведваў з інспекцыяй Гуан’юань, Дэян і Чэнду правінцыі Сычуань /Паўднёва-Заходні Кітай/. Пасля наведвання мясцовых медыцынскіх устаноў і навучальных устаноў Лі Кэцян падкрэсліў, што неабходна забяспечыць народ базавай адукацыяй, медыцынскім абслугоўваннем і жыллём, а таксама накіраваць яшчэ больш сродкаў у пералічаныя сферы, асабліва на ўзроўні паветаў і валасцей. Ён таксама наведаў некалькі інавацыйных прадпрыемстваў і заклікаў іх нарошчваць інавацыйны патэнцыял і працягваць навуковыя даследаванні.

Лі Кэцян азнаёміўся з намаганнямі правінцыі Сычуань у галіне паглыблення рэформы па скарачэнні кіраўнічага апарата і прадастаўлення больш значных правоў ніжэйшым органам улады, пацікавіўся сітуацыяй з прыцягненнем кваліфікаваных спецыялістаў у горад Чэнду. Ён заклікаў мясцовыя ўлады ствараць дзелавое асяроддзе міжнароднага ўзроўню, арыентаванае на рынак і заснаванае на вяршэнстве права, а таксама стымуляваць жыццяздольнасць рынкавых суб'ектаў.

Прэм'ер Дзяржсавета заклікаў прадпрымальнікаў разам абараняць стабільнасць глабальных вытворча-збытавых ланцужкоў і спрыяць аднаўленню сусветнай эканомікі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ