Ван І наведаў прыём з нагоды 60-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Лаосам
Міністр замежных спраў Ван прысутнічаў у Пекіне на ўрачыстым прыёме з нагоды 60-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Лаосам, які быў арганізаваны Кітайскім народным таварыствам дружбы з замежнымі краінамі і пасольствам Лаоса ў КНР.
Ван І заявіў, што абодва бакі павінны прытрымлівацца кансенсусу, дасягнутага вышэйшымі кіраўнікамі дзвюх краін, каб ажыццявіць План дзеянняў па фарміраванні кітайска-лаоскай супольнасці адзінага лёсу, умацаваць салідарнасць і ўзаемадавер, актывізаваць абмены ў галіне кіравання, захаваць прыхільнасць сацыялістычнаму курсу і абараніць агульныя стратэгічныя інтарэсы.
Абодва бакі павінны і далей спалучаць стратэгіі развіцця, пераадольваць негатыўныя наступствы эпідэміі, працягваць сумеснае будаўніцтва "Пояса і шляху", а таксама павышаць узровень прагматычнага супрацоўніцтва, сказаў ён. "Мы павінны заўсёды заставацца добрымі суседзямі, сябрамі і партнёрамі. Мы павінны цвёрда падтрымліваць адзін аднаго ў пытаннях абароны дзяржаўнага суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў у галіне развіцця, паказваць прыклад паспяховага ажыццяўлення прынцыпаў мірнага суіснавання, а таксама натхняць міжнародную супольнасць на сумеснае будаўніцтва супольнасці адзінага лёсу чалавецтва ", -- дадаў кіраўнік МЗС КНР.
Пасол Лаоса ў КНР Кхампхао Эрнтхаванх заявіў, што яго краіна надае вялікае значэнне развіццю адносін з Кітаем і гатовая працаваць з кітайскім бокам над рэалізацыяй важнага кансенсусу, дасягнутага кіраўнікамі дзвюх краін, ажыццяўляць План дзеянняў па фарміраванні кітайска-лаоскай супольнасці адзінага лёсу, актывізаваць супрацоўніцтва у рамках "Пояса і шляху" і паскараць будаўніцтва эканамічнага калідора, узбагачаючы змест двухбаковых адносін усебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства.